Гэта ўнікальная кніга аўтарства Алеся Белага.

The Belarusian Cookbook распавядае пра кулінарную гісторыю Беларусі праз больш як 200 рэцэптаў і больш за 50 архіўных і сучасных фотаздымкаў.

Выданне знаёміць і са шляхецкімі стравамі, і з тым, што гатавалася ў вясковых кухнях. Некаторыя рэцэпты перадаваліся з пакалення ў пакаленне, іншыя былі рэканструяваныя са старых кніг, а многія ўпершыню прадстаўлены на англійскай мове — усе яны адаптаваныя для сучаснай кухні XXI стагоддзя.