Зборнік „2/3“ складаецца з 10 беларускіх вершаў, 8 беларускіх тэкстаў песень і 14 расейскамоўных вершаў. Рэдактарам кнігі выступіў Сяргей Шупа, праілюстраваў яе Андрэй Дарохін.

“Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя зборнікі ў серыі „Каўчэг„, вокладкі для якіх намаляваў Андрэй Дарохін. Падаецца, гэта былі першыя незалежныя выданні ў яшчэ савецкай Беларусі“, — напісаў паэт і выдавец Дзмітры Строцаў.

Фелікс Аксёнцаў — аўтар тэкстаў песень легендарных беларускіх рок-гуртоў ULIS, „Крама“, „Бонда“.