“Майстроўня” была заснаваная напрыкацы 70-х — пачатку 80-х гадоў з мэтай адраджэння беларускай народнай абраднасці і святаў у гарадскім асяроддзі.

Удзельнікі згуртавання вывучалі народныя песні, калядавалі, гукалі вясну, святкавалі Купалле, ладзілі дабрачынныя акцыі, канцэрты, лекцыі, гутаркі.

5 верасня а 18:00 у прасторы KROPKA (Savičiaus g. 6, Vilnius) выступіць Сяргей Дубавец — аўтар кнігі “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”. У сустрэчы прымуць удзел і іншыя заснавальнікі легендарнага згуртавання — Вінцук Вячорка і Сяргей Харэўскі.

Уваход вольны!