Як піша Hrodna.life, у музыкі Аляксандра Зіміна быў дазвол ад Гродзенскага гарвыканкама, але ён яго не падоўжыў. 7 лістапада яго з хэндпанам «выгналі» з Савецкай вуліцы.

«З Пешаходкі мяне сёння выгналі. Дама з уладаў у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі, якая цяпер сочыць за парадкам. У выніку на працягу вуліцы, ад Маладзёжнага цэнтра да ЦУМа, не стала рамеснікаў. На ўсёй Савецкай — ні аднаго музыканта. Нядобрыя чуткі, але на тое яны і чуткі, так што агучваць не буду. Але настрой, натуральна — ніжэй плінтуса», — распавёў Аляксандр.

Паводле яго слоў, у 2025-м не паспеў узяць дазвол на вулічную ігру: «Да канца года засталося ўсяго нічога, у снежні наступнае пісаць на наступны год».

Як кажа Змінін, дасталася і рамеснікам — іх таксама папрасілі сысці з вуліцы.