Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах», піша «Люстэрка».

Віталь Артыст трапіў у базу 19 кастрычніка за «публічную падтрымку расейскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю».

Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў выбар кірунка ў тым ліку цяжкасцямі падарожжа ў Еўропу і пацікавіўся, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваны Расеяй паўвостраў.

@bezbiletaofficial

Поделитесь своим мнением в комментах. мир путешествия беларусь байконур минск 2025

♬ оригинальный звук – БЕЗ БИЛЕТА