У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. У гісторыю Беларусі гэтая ноч вайшла як чорная.
Да гэтай даты sekktor.online падрыхтаваў падборку кантэнта, прысвечанага гэтым страшным і драматычным падзеям.
Як расстрэльвалі беларускіх пісьменнікаў
Гісторыя ночы расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі.
«Зніклая паэзія» і расстраляныя паэты
Дакументальны фільм рэжысёра Іллі Бажко, Беларусь, 2017 год.
Анлайн-канцэрт «(Не)РАССТРАЛЯНЫЯ» (1937-2021)
Імпрэза «Вольнага хору», прысвечаная ўшанаванню памяці ўсіх беларускіх творцаў, рэпрэсаваных рознымі ўладамі ў розныя гістарычныя перыяды.
Песні, за якія заплацілі жыццём | Годная Музыка
Мікіта Бялевіч расказвае пра трох паэтаў, якія не па сваёй волі, але аддалі жыццё за сваё мастацтва. І паказвае тры песні, зробленыя па іх тэкстах.
Executed poetry
Праект Free Belarus Center з 15 відэа, знятых ў Кіеве і Варшаве ў 2021 і 2022 гадах. У здымах узялі ўдзел Наталія Галаневич і Руслана Хазіпова з Dakh Daughters, Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка з Разбітага Сэрца Пацана, сузаснавальнік бара «Карма» Глеб Кавалеў, галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык ды іншыя.