Падрыхтавалі нядзельную падборку цікавага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube — сёння музычнага
ЯК ЖА ГЭТА КРУТА! Дзесяць кайфовых артыстаў, якія вам дакладна спадабаюцца
Саша Чарнуха на канале “Міністэрства сепультуры” прынёс вам дзесяць свежых артыстаў на любы густ. Поп, рок, метал, фольк, хіп-хоп — слухайце, кайфуйце і абавязкова падтрымлівайце музыкантаў лайкамі, каментамі і падпіскамі. І “Міністэрства” таксама падтрымлівайце!
ZVONKU — Арэлі (official video)
Музыкі выклалі прыгожы кліп на загалоўную песню з аднаіменнага дэбютнага альбому.
Рок-Айлэнд-Шоў (ТБК, 1993) Адлюстраванне, Крама, Уліс, Вольга Алiпава, Сузор’е, Мроя, Палац і інш.
На канале “Старое Беларускае Тэлебачанне і Радыё” з’явіўся амаль поўны выпуск легендарнай праграмы “Рок-Айлэнд-Шоў”, прысвечаны 25-й гадавіне беларускага рок-н-ролу. У выпуску ўдзельнічаюць: Адлюстраванне, Крама, Уліс, Вольга Алiпава, Сузор’е, Мроя, Б.Б., Zaraza, Bourgeoisie, Палац, Side Off.
Тэхналогіі супраць МУЗЫКІ. Ад пласцінак да Tik-Tok
Tik-Tok і Spotify, Instagram і YouTube — стандарты сучасных стрымінгавых платформаў і сац. сетак на думку многіх забіваюць музыку. Усе імкнуцца патрапіць у трэнды, знайсці формулу хіта і дагадзіць алгарытмам. А тое, як любы можа зрабіць музыку з дапамогай штучнага інтэлекту — зусім абясцэньвае музыку. Аляксандр Табольскі на канале “Лонгплэй” разважае, гэта новая частка або канец індустрыі?