Насця Рагатко некалькі гадоў была галоўнай рэдактаркай KYKY.org і кіравала камунікацыямі ў камандзе Святланы Ціханоўскай.

«Я публікую кнігу, таму што гэта мой спосаб запісаць любоў да важных пачуццяў і адкрыццяў. А вам прапаную яе як спосаб праверыць: што менавіта застанецца партакамі на вашай скуры?», — напісала аўтарка.

Кніга «Насі з сабой» каштуе 20 еўра з дастаўкай і даступная на сайце nosissoboj.com, а таксама афлайн у варшаўскай краме «Букіністка». У найбліжэйшы час яна з’явіцца і ў іншых краінах Еўропы і ЗША.