Простая формула, якой так не хапала на айчынным YouTube — лайв-сэты незалежных музыкаў і іх цікавыя гісторыі.

Сапраўдны late night стварылі музыкі і прадзюсары Антон Шніп і Стась Мурашка. Вядучая K6 Live — музычная журналістка Марына Савіцкая.

У першым выпуску можна ўбачыць гурт LÖS, у якім грае Стась.

У перспектыве плануецца 1–2 выпускі штомесяц. Падтрымаць новае шоў можна на платформе Gronka.