Беларускі пікнік LTCÑ, які пройдзе ўжо ў пяты раз, сёлета вырас да 12 пляцовак, сярод якіх тры — музычныя.

На галоўнай сцэне пікніка выступяць LEIBONIK, РСП, Groove Dealer, MANDZIK.

Таксама вас чакаюць:

• літаратурная пляцоўка PRADMOVA,
• дзіцячая пляцоўка з Маляванычам,
• этна-пляцоўка,
• фудкорт і кірмаш,
• турнір па міні-футболе з Аляксандрам Івуліным,
• адукацыйная пляцоўка і майстар-класы,
• пляцоўка салідарнасці ад сацыяльных ініцыятыў,
• месца для справы і адпачынку разам з “Новай Беларуссю”,
• квэсты для дарослых і дзяцей.

Падрабязнасці ў сацсетках фестывалю па гэтай спасылцы.

Дзе: Кракаў, park Jordana
Калі: 27 ліпеня, 11:00–21:30

Уваход вольны!