Хочаце зрабіць працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы больш дэмакратычнай і эфектыўнай, выкарыстоўваючы скразныя каштоўнасці, такія як правы чалавека, інклюзія, разнастайнасць? Экспертная каманда “Іншых” запускае адмысловы офер на гэты выпадак — бясплатныя кансультацыі для грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Чаму гэта важна?
Скразныя каштоўнасці — гэта ўніверсальныя для любой дзейнасці тэмы, звязаныя з дасягненнем глабальных мэтаў развіцця грамадства і дзяржавы. ІншыЯ адкрываюць магчымасць атрымаць бясплатныя кансультацыі і іншую падтрымку на тэму скразных каштоўнасцяў!
Хто можа звяртацца па кансультацыі?
– арганізацыі і ініцыятывы;
– асобныя актывісты і актывісткі, якія хочуць уключаць у сваю дзейнасць скразныя каштоўнасці больш сістэмна і паслядоўна з падтрымкай знешніх экспертак і экспертаў.
Дэдлайн – 14 ліпеня 2024.
Колькасць бясплатных кансультацый абмежаваная. Заяўкі будуць апрацоўвацца па чарзе і форма можа быць закрыта раней пры вялікім попыце.