Анлайн-курс адбудзецца з 22 ліпеня па 8 жніўня (штопанядзелак і шточацвер а 18:30 па Менску).
Тэмы ў праграме:
– Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятыве
– Донары і фонды: хто гэтыя таямнічыя арганізацыі і як пачаць з імі працу
– Праектныя бюджэты і заяўкі: як рэалістычна планаваць выдаткі і якасна ўпакоўваць вашыя ідэі для донараў
– Маніторынг, справаздачы, празрыстасць: важныя складнікі фінансавай дзейнасці, на якія часта звяртаюць недастаткова ўвагі
Але найбольш каштоўная частка курсу – магчымасць з дапамогай эксперткі папрацаваць над уласнай заяўкай і выйсці пасля навучання з гатовым дакументам для падачы на грантавыя конкурсы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 16 ліпеня ўключна.