Як паведамляе Reform.news, 4 ліпеня акруговы суд Варшавы прыняў рашэнне аб рэгістрацыі “Беларускага інстытута публічнай гісторыі”. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася аб гэтым сёння з судовага ліста.

Незалежнае аб’яднанне беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў была створана ў траўні. У галоўных мэтах “Беларускага інстытута публічнай гісторыі” — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.