Хочаш навучыцца ствараць адукацыйныя праграмы для супольнасці беларусаў і беларусак у эміграцыі? Запрашаем на адукацыйны курс «Навучыцца вучыць» у Вільнюсе!

На праграме вы навучыцеся:

• Ацэньваць патрэбы сваёй мэтавай аўдыторыі.
• Распрацоўваць адукацыйная падзеі/курсы.
• Арганізоўваць прастору для навучання, якая будзе матываваць удзельнікаў і ўдзельніц і весці іх да чаканага выніку.
• Фасілітаваць навучанне і збіраць зваротную сувязь, якая дапаможа палепшыць тваю працу.

Фармат:
– Жывыя сесіі ў Вільнюсе ў жніўні – верасні 2024 года (15 (анлайн), 24 жніўня, 7-8 і 21-22 верасня);
– Практычныя хатнія заданні, на якія ты атрымаеш зваротную сувязь ад трэнераў_ак і ментараў_ак курса,
– Анлайн–група рэфлексіі і падтрымкі,
– Магчымасць атрымаць падтрымку на рэалізацыю ўласнай адукацыйнай падзеі. 

Падаць заяўку. 

Засталіся пытанні? Пішы на suma@dvv-international.md

Трэнінг ладзіцца DVV International  ў межах праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза