Медыятон — гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт: відэа, падкаст, фотапраект і іншае, у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі і экспертамі. Мэта — асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+.
Даты правядзення: 18-20 кастрычніка 2024.
Месца: Вільнюс, Літва.
Дэдлайн падачы заявак: 18 верасня 2024.
Вынікі адбору: не пазней за 23 верасня 2024
Удзельнічаць могуць пачаткоўцы ў медыя, якія маюць цікавасць да тэматыкі і жаданне развівацца ў гэтай сферы. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.
Падрабязней — у форме рэгістрацыі.
Кантакт для пытанняў: hello@createculture.group