Лекцыя адбудзецца у апошні дзень працы выставы “Застацца”, прысвечаннай 60-годдзю мастака.

Гісторык і краязнаўца з Віцебску Уладзь Булаўскі распавядзе пра творчасць Пушкіна ў 1990-я, яго ўплыў на віцебскую культуру таго часу і самыя яскравыя перформансы.

Закрыццё выставы адбудзецца ў Музэі вольнай Беларусі (Foksal, 11) 20 жніўня а 18:30.

Уваход бясплатны (вітаюцца данаты).