Гэтая кніга пра тое, як за дзесяць дзён жыхары гораду ператвараюцца ў катаў і лінчавальнікаў, атрымаўшы шанец адпомсціць.

Дудзінскі даследуе, як хутка разбураюцца маральныя асновы, калі страх, прага помсты і магчымасць беспакаранасці бяруць верх над сумленнем. Ці можа выпадак ператварыць баязліўца ў героя? І ці магчыма захаваць чалавечнасць, калі ўсе навокал выбіраюць жорсткасць?

На сайце “Кнігаўкі” можна зрабіць папярэдні заказ.