Як адаптуюцца за мяжой дзеці, вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычных падзей апошніх гадоў, а таксама дзеці, якія перажылі падвойную эміграцыю з-за вайны ва Украіне.

Пра гэта раскажа дакументальная выстава беларускай журналісткі Аксаны Дабрыянец “Эміграцыя вачыма дзяцей”.

Выстава адкрыецца 15 верасня ў прасторы Stacja Praga і працягнецца да 22 верасня 2024 года.