Анлайн-версія Vogue Poland распавяла пра дызайнерку Насту Васючэнка ў матэрыяле “Miejskie syreny Kanva” (“Гарадскія русалкі Kanva”).

У часопісе паказалі новую рэкламную кампанію беларускага брэнда, у якой інтэрпрэтуецца вобраз варшаўскай сірэнкі.

Брэнд Kanva быў заснаваны Настай Васючэнка у Мінску ў 2018 годзе. Дызайнерка спалучае беларускія традыцыйныя і сучасныя матывы.

Фота: Ганна Шот