Аб гэтым папулярнаму амерыканскаму анлайн-выданню TechCrunch, прысвечанаму стартапам, распавёў сузаснавальнік сэрвісу Мікалай Лагойка.

У дзяцінстве Мікалая цкавалі з-за дыкцыі, а ў дарослым узросце ён пазнаёміўся з беларускай вакалісткай Марынай Шукюравай (Русяй), якая патлумачыла: голас можна трэніраваць.

Яны запусцілі YouTube-канал, які вырас у дадатак Vocal Image: у ім ёсць інтэрактыўная бібліятэка са скарагаворкамі і дыхальнымі практыкаваннямі, парады па жэстыкуляцыі і рэкамендацыі ШІ-трэнера.

Цяпер у камандзе стартапа 20 чалавек. У сэрвіса 160 000 актыўных карыстальнікаў, з якіх 50 тысяч — плацяць.