Матэрыял у ліпеньска-жнівеньскім нумары часопіса прысвечаны мастакам з Беларусі Яўгену Шадко і Таццяне Кандраценка.

“Яны не спрабуюць аднавіць ідэнтычнасць, а паказваюць, што можна жыць і ў яе расколінах. Кандраценка і Шадко — мастакі чалавечага лёсу. Іх карціны — гэта спроба ўлавіць самае цяжкае сёння: як быць сабой, калі вакол усё мяняецца. Як казаць, калі мова здраджвае. Як пісаць, калі няма кропкі апоры. У эпоху, калі ідэнтычнасць стала валютай, іх жывапіс не гандлюе, а раскрывае. Паказвае, што прысутнасць не дадзена раз і назаўжды. Што можна быць тут — і адначасова нідзе. Іх мастацтва — гэта чулая і асабістая рэакцыя на рэальнасць. Бо калі сёння нешта можа нас выратаваць, то гэта менавіта адчувальнасць, якая мае патрэбу не ў маніфесце, а ў прысутнасці”, — піша куратар праекта Міхал Баровік.