У новым сезоне РТБД паставіць спектакль паводле “Пацанскіх расказаў” расейскага z-пісьменніка і ідэолага рускага свету. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі у Нацыянальным прэс-цэнтры 27 жніўня заявіла дырэктарка тэатру Святлана Навуменка.

“Гэта цікава, гэта літаратура сучасная, больш за тое, я думаю, што расейскі глядач, да якога мы плануем выязджаць на гастролі, таксама зацікавіцца сваім аўтарам, увасобленым нашым, беларускім тэатрам”, — паведаміла Навуменка.

Акрамя таго, у рамках спецпраекта “РТБД па панядзелках” у тэатры збіраюцца зрабіць расейскую класіку на расейскай мове.