20 і 21 верасня чатыры беларускія літаратаркі возьмуць удзел у паэтычным фестывалі ў сталіцы Нарвегіі.

20 верасня

19:30 “Versopolis”: літаратурная размова з беларускай паэткай, пісьменніцай і лінгвісткай Вольгай Гапеевай пра паэзію ў кантэксце таго, што адбываецца ў Беларусі, і пра мову як цэнтральнае месца ў ідэнтычнасці ў эміграцыі.

20:15 Паэтычны фокус: Беларусь. Выступленне Светы Бень.

Марына Хобель, Вольга Гапеева і Ганна Комар пачытаюць вершы на беларускай, англійскай і нарвежскай мовах.

21 верасня

13:00–14:00 “Паэзія і палітыка”. Ірына Шувалава і Ганна Комар сустракаюцца ў размове пра тое, калі культура і палітыка перасякаюцца, пра паэзію ў апазіцыі. Прыклады будуць з Украіны, Беларусі і Расіі. Яны таксама падзеляцца вершамі ўласнага сачынення. Мова: англійская.

Квіткі: 240 нарвежскіх крон па спасылцы.

Падрабязная праграма