Дызайнерка Вольга Кучарэнка і стылістка Аня Прышывалка знялі пілотны выпуск унікальнага праекта і звярнуліся па дапамогу.

Канал Fashion Lunch аб персонах, стылі і падзеях вырас з штотыднёвых наўпроставых эфіраў у Instagram, дзе Вольга і Аня абмяркоўвалі самыя яркія і гучныя падзеі са свету моды. У тым ліку яны папулярызавалі беларускі фэшн, беларускіх дызайнераў_ак і беларускія брэнды.

Цізер пілотнага выпуску можна ўжо паглядзець на YouTube.

Выхад новых відэа можна падтрымаць на платформе Gronka