Вераніка Станкевіч кіруе арганізацыяй, якая займаецца прыцягненнем валанцёраў для дапамогі былым палітвязням. За год працы ініцыятывы “Вольныя” атрымалася стварыць кам’юніці з неабыякавых беларусаў і беларусак, якое дапамагае. Больш за 130 чалавек падалі заяўкі на ўдзел. Зараз звыш 50 валанцёраў актыўна дапамагаюць былым палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізацыі.
Што вас чакае?
• Абмеркаванне важнасці супольнасці: навошта будаваць кам’юніці вакол сацыяльных праектаў і як гэта ўзмацняе ўплыў НДА.
• Практычныя рэкамендацыі: як эфектыўна ствараць і падтрымліваць актыўную супольнасць аднадумцаў.
• Разуменне матывацыі: чаму людзям цікава аб’ядноўвацца ў групы і як гэта спрыяе агульнай справе.
Дзе: Каворкінг FBC (Варшава, Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 29 верасня а 12:00