Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы набор у Школу маладога пісьменніка.
У праграме курса:
- На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі будуць вучыцца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.
- Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.
- Пастаянныя выкладчыкі дадуць вам асновы тэорыі паэзіі, прозы і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі.
- Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў, выдаўцоў, навукоўцаў, дызайнераў і мастакоў кнігі.
Калі: 2 лістапада 2024 ― травень 2025 году па суботах
Дзе: online
Дэдлайн: 25.10.2024