Зін “Фігуры” запрашае на пісьменніцкі варкшоп “Гісторыі з жыцця маёй сям’і” у межах фестываля Pradmova.

Праект “Фігуры” працуе з жаночым пісьмом, таму да ўдзелу запрашаюцца людзі з досведам жаночай сацыялізацыі. 

Мэта варкшопа — развіццё навыкаў крэатыўнага пісьма і рэфлексія пра спалучэнне індывідуальных і калектыўных уяўленняў аб беларускай гісторыі. Удзельніцы напішуць і адрэдагуюць замалёўку гісторыі, якую расказвалі ці расказваюць у іх сям’і. Запланаваныя 2 сэсіі па 120 хвілін.

Дзе: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6

Калі: 5.10, 13:00-15:00; 6.10, 14:00-16:00

Рэгістрацыя