З нагоды чарговай гадавіны ўтварэння таварыства Філаматаў ULegend запрашаюць на квэст “Філаматы і Філарэты” у Вільнюсе.

Фінальная мэта квэсту — патрапіць на таемны сход філаматаў і філарэтаў.

Для ўдзелу трэба сабраць сваю невялічкую каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць сабе назву і кіраўніка, які павінен зарэгістраваць вашую каманду ў гугл форме. Далейшая камунікацыя будзе толькі з кіраўніком вашай групы.

Калі вы не маеце каманды, вы зможаце далучыцца да іншай каманды ці сфарміраваць сваю каманду на месцы.

У праграме квэсту: загадкі ад філарэтаў і філаматаў, пачастункі і тагачасныя забаўкі, песні на вершы філаматаў, сувеніры і адмысловыя падарункі, філамацкая вечарынка.

Падчас квэсту вам спатрэбяцца тэлефон з мабільным інтэрнэтам, паўэр-банк для падзарадкі.

Дзе: Вільнюс, Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай (Aušros Vartų g. 7B)

Калі: 13.10, 14:00

Дэдлайн: 12.10

Рэгістрацыя