2 верасня раённы савет №1 нямецкага горада аднагалосна прагаласаваў за ўсталяванне памятнай дошкі ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта. Пра гэта паведамляе беларускае згуртаваньне RAZAM.

Менавіта у Франкфурце-на-Майне ў 2001-2002 гадах пражываў Васіль Быкаў. Нагадаем, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у 1998 годзе з-за крытыкі рэжыму Лукашэнкі.

Памятная шыльда з’явіцца ў парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік.