Пра гэта музыка напісаў у Instagram.

“Асноўнай прычынай з’явілася жаданне рухацца далей і перайсці на наступны ўзровень. Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і збіраюся прысвяціць яму ўвесь свой час”, — напісаў ён.

Учора “Пятля Прыхільнасці” адыграла ў Варшаве на фестывалі Graj. У гурта быў запланаваны вялікі восеньскі тур.