10 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі  адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы “Сямён Дамарад. Краявіды радзімы”.

З 16:30 да 17:30 уваход на адкрыццё выставы вольны.

Дамарад — мастак імпрэсіяністычнага светаадчування, які ў апошнія дваццаць гадоў займаецца пейзажным жывапісам. 

На выставе будзе прадстаўлена каля 50 жывапісных твораў з майстэрні аўтара і фондаў музея.

Дзе: Мінск, выставачны корпус Нацыянальнага мастацкага музея, К. Маркса, 24.

Калі: 10 кастрычніка — 24 лістапада.

Падрабязней