CreateCulture Space запрашае на cтэндап-трагедыю ў дзвюх дзеях “Два тут — два там” з мастаком Міхаілам Гуліным у галоўнай ролі.

“Не лекцыя, не партфоліа-рэв’ю, не творчы вечар. Стэндап-трагедыя.” — распавядае пра будучую прэм’еру Міхаіл.

Міхаіл Гулін — мастак-канцэптуаліст, куратар выставачных праектаў, акцыяніст. Стварае жывапісныя палотны, аб’екты, перформансы, а таксама курыруе выстаўкі, у якіх заўсёды падымае грамадска-палітычныя праблемы сучаснасці. 

Актуальныя пытанні сённяшняга дня разыгрываюцца ім у вобразах поп-культуры і заходняга мастацтва, якія трансфармуюцца і затым упісваюцца ў кантэкст роднай краіны мастака — Беларусі. Міхаіл Гулін даследуе  сацыяльныя стэрэатыпы і адлюстроўвае навакольную рэчаіснасць, аднак робіць гэта з дапамогай яркіх фарбаў, знакавых культурных адсылак і іроніі.

Кошт: free donation.

Дзе: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5.

Калі: 12 кастрычніка, 15:00.