Музей Вольнай Беларусі і Fundacja Galerii PIANA запрашаюць мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, якія жадаюць далучыцца да міжнароднай арт-сцэны, на Нэтворкінг-сустрэчу ў межах Варшаўскага Галерэйнага Уікенда.
Сустрэча адбудзецца падчас фінісажу выставы “An Itch You Can’t Scratch”, якая асэнсоўвае гістарычныя і палітычныя тэмы праз прызму геалогіі і археалогіі.
“Гэта магчымасць для маста:чак, куратар:ак і аматар:ак мастацтва абмяняцца ідэямі, досведам і наладзіць новыя кантакты,” — анансуюць арганізатары.
У праграме:
- Прэзентацыя галерэі Piana і яе дзейнасці
- Размовы з куратарамі і мастакамі (Filip Rybkowski і Michał Sroka)
- Досвед удзелу ў WGW.
- Нэтворкінг і нефармальныя кантакты.
Працоўная мова — польская.
Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11.
Калі: 13 кастрычніка, 17:00.