IFAE MediaLab распачынае восеньскі набор у Школу журналістыкі.

Арганізатары прапануюць чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя анлайн-заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, анлайн- стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ментарскую падтрымку. 

Чаго чакаць:

  • навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку
  • пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі
  • засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту).

Для каго: беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).

Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

Дзе: Варшаве альбо яе ваколіцы.

Калі: 31 кастрычніка – 3 лістапада. 

Дэдлайн: 20 кастрычніка.

Падаць заяўку