У цэнтры апавядання “Спадчына” пра беларускія падзеі лета 2020-га — фатограф Павел, чые бацькі служылі сістэме, а сам ён вагаецца паміж канфармізмам і бунтам.

“Хаця Беларусь і адышла на другі план грамадскай увагі на фоне мноства іншых крызісаў, гэты эмацыйна і палітычна моцны сцэнар нагадвае пра канфлікт, які не страціў сваёй актуальнасці”, — адзначае журы прэміі.

Гесэнская кінапрэмія — гэта рэгіянальная кінаўзнагарода, заснаваная федэральнай зямлёй Гесэн (Германія).