“Іншыя” запрашаюць на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе.

Арганізатары абяцаюць прыемную атмасферу і прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела. На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто хоча пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў,
пераадолець моўны бар’ер ці проста правесці вечар у душэўнай кампаніі.

Што вас чакае

  • Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
  • Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
  • Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
  • Гарбата, кава і пачастункі. 

Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад “ніколі не размаўлялі” да “пачалі размаўляць на беларускай да таго, як нарадзіліся.”ро

Кошт: бясплатна.

Дзе: Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца вам паведамяць пасля рэгістрацыі).

Калі: 24 кастрычніка, 18:00-21:00. 

Рэгістрацыя