Беларускі дом запрашае на тэатральную прэзентацыю аўтарскага спеўніка для маленькіх “Мілыя мясціны” Ларысы Сімаковіч і Барыса Жанчака.

Музычная анталогія была створана з мэтай захавання і распаўсюду багатай беларускай музычнай культуры. 

У межах прэзентацыі юныя артысты студыі “Купалінка” прэзентуюць музычны спектакль, які грунтуецца на песнях са зборніка і адлюстроўвае, як дзеці і падлеткі адзначаюць святы цягам усяго года.

Падчас імпрэзы вы зможаце атрымаць спеўнік у падарунак.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Варшава, Беларускі дом, Kryniczna 6.

Калі: 27 кастрычніка, 12:00.

Падрабязней