Free Belarus Center запрашае на вялікую імпрэзу да “Ночы расстраляных паэтаў” у Варшаве. 

У чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. Чацверты год запар Free Belarus Center ладзіць праект Executed poetry, каб захоўвалася памяць аб закатаванай беларускай інтэлігенцыі. 

У праграме: 

  • Васіль Дранько-Майсюк (лекцыя)
  • Крысціна Дробыш, Уладзь Лянкевіч, Алесь Плотка (вершы)
  • Syndrom Samazvanca (акустычны выступ)
  • Відэаінсталяцыя, дабрачынны мерч, паштоўкі палітвязням.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Варшава, Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, lok. 64).

Калі: 29 кастрычніка а 19:00.