Праект “Казачкі бай!” запрашае на інтэрактыўную гісторыю з жывой музыкай “Страшная казка”

Пасля выступу адбудзецца майстар-клас для дзяцей 5+.

“Гэта загадкавая і таямнічая гісторыя, якая расказваецца праз тэатр камісібай (від японскага папяровага тэатру). Гэта гісторыя пра найцямнейшую цемнач, у якой уяўленне можа дамаляваць усё што заўгодна. Падчас майстар-класу мы разам зазірнём у самыя старажытныя куфры і самыя старыя шафы, каб даведацца, што там схавана: ці жывуць там монстры і пачвары, ці, можа, там схаваны нейкі скарб?!” – анансуюць арганізатары.

Па матывах казкі Івана Бурсава “Страшная казка пра страшнага звера”.

Малюнкі: Вераніка Чайка.

Чытаюць, агучваюць і паказваюць: Алена Гіранок і Наталля Леванава.

Мова: беларуская.

Кошт: 30 zł.

Дзе: Варшава, Michelle Community Cafe, ul. Grochowska, 282.

Калі: 2 лістапада, 18:00.   

Рэгістрацыя