Safe.space.english запрашаюць на інтэнсіўны курс па ангельскай мове і пітчынгу “PitchPerfect: English for Change-Makers”.

Курс складаецца з шасці анлайн-заняткаў і прызначаны для маладых беларусаў і беларусак ва ўзросце 18—35 гадоў, якія займаюцца актывізмам, грамадскімі праектамі або жадаюць умацаваць сваю ролю ў грамадзянскай супольнасці. 

Арганізатары абяцаюць палепшыць вашы веды ангельскай мовы і навучыць эфектыўна прэзентаваць праекты, ідэі і ініцыятывы. Курс уключае важны слоўнікавы запас, стратэгіі камунікацыі і практыкаванні, у тым ліку ролевыя гульні і пробныя прэзентацыі.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Zoom.

Калі: 5 — 23 лістапада.

Дэдлайн: 31 кастрычніка.

Рэгістрацыя