Спектакль створаны ў рамках акцыі “Нацыянальнае чытанне” (Narodowe Czytanie). У ім гучаць вершы аднаго са знакамітых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу Яна Каханоўскага.
Акцёры дзейнічаюць у рэальнай і віртуальнай прасторы, што пераплятаюцца паміж сабой і ствараюць мастацкі партал паміж XVI стагоддзем і сённяшнім днём. Сэнсы трансфармуюцца, а гледачы становяцца ўдзельнікамі падарожжа, дзе слова нараджае вобраз, а вобраз — думку.
Асаблівую ролю ў спектаклі адыгрывае апавядальнік, які раскрывае постаць Яна Каханоўскага – яго жыццёвы шлях, эстэтычныя прынцыпы і духоўную глыбіню творчасці. Гэты аповед, уплецены ў структуру спектакля, дапамагае лепш зразумець паэта і адчуць, як яго словы працягваюць гучаць у сучаснасці.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Саўчанка. Музыку і анімацыю стварыў Андрусь Такінданг.