Школа Кампетэнцый запрашае далучыцца да варкшопа па самапрэзентацыі #IamRemarkable.

Разам з эксперткай, Ксеніяй Мартуль, SAP-кансультанткай і спецыялісткай па камунікацыях з больш чым дзесяцігадовым досведам, удзельнікі будуць вучыцца адкрыта гаварыць пра свае моцныя бакі і дасягненні — на вучобе ці працы. 

Што будзе адбывацца:

  • Даведаецеся, як упэўненасць і прызнанне ўласных дасягненняў уплываюць на кар’ерны рост
  • Вызначыце асабістыя бар’еры і стэрэатыпы, якія перашкаджаюць гаварыць пра свае поспехі
  • Створыце спіс сваіх унікальных якасцяў
  • Патрэніруецеся гаварыць пра свае дасягненні ў розных сітуацыях
  • Атрымаеце чэк-ліст #IamRemarkable для далейшага развіцця.

Дата правядзення: 13 лістапада, 20:00 па Мінску.

Лакацыя: анлайн.

Зарэгістравацца