Уваход на імпрэзу вольны, але вітаецца данат ад 50 злотых. Усе сродкі пойдуць на праекты аб’яднання палітвязняў “Да Волі!” — галоўнага арганізатара івэнту.

На фэсце выступяць музыкі: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Спецыяльны госць — польскі бэнд Szupaki. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля.

Вядучыя імпрэзы — музычная журналістка Марына Савіцкая і акцёр, вольны купалавец Ігар Сігоў.

Фестываль адбудзецца 27 верасня а 16:00 у Варшаве на беразе Віслы.