Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму – анлайн-прастору, якая аб’яднае галасы розных феміністак і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту.

Для рэалізацыі гэтай ідэі каманда шукае аўтарк, якія зацікаўленыя распавесці пра цэнтральныя фемінісцкія паняцці ў межах беларускага кантэксту.

Аб’яўлены open-call на наступныя блокі гласарыя:

  • Клас і гендар
  • Віды гвалту (гендарны, рэпрадуктыўны, структурны, тэмпаральны, фізічны, эканамічны, сацыяльны, сімвалічны)
  • Дэкаланіяльнасць, посткаланіяльнасць, антыкаланіяльнасць
  • Калектыўнасць і салідарнасць.

Ганарар за тэкст – 150 EUR.

Падрабязней