Вядомы тэхна-марш-бэнд выступіць у польскай сталіцы 25 верасня.

“Мой першы досвед выступлення перад такой вялікай аўдыторыяй. Верым. Можам. Пераможам”, — напісаў беларускі дыджэй і прадзюсер Аляксандр Багданаў (Papa Bo).

Гурт Meute аранжыроўвае тэхна, хаўс і дып-хаус творы вядомых дыджэяў, дапаўняючы іх электроннымі рытмамі, створанымі інструментамі маршавага аркестра. Адзін з трэкаў немцаў гучаў падчас легенданага сэта Багданава на мінскім маршы ў жніўні 2020-га.

COS Torwar — вялікі стадыён, на якім выступалі сусветныя зоркі ад Rihanna да Deep Purple.