Беларуская спявачка стварыла трэк і відэа з удзелам музычнага прадзюсара і гукарэжысёра Іллі Фаміна.

Паслухаць Clueless можна на розных пляцоўках.

Наста Рыдлеўская — беларуская мастачка, артыстка, музыкантка і спявачка. Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу яна працягвае займацца творчасцю тут. Яе незвычайныя і эмацыйныя работы сапраўды складана забыць.