Трэцяе выданне зборніка “Дзверы, замкнёныя на ключы” выйшла ў выдавецкай агенцыі “Экапрэс” пры падтрымцы фонду.

Упершыню кніга выйшла ў 2010 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, але першы наклад разыйшоўся за некалькі месяцаў. Другі ў 2014 таксама. Віталь Рыжкоў стаў з гэтым зборнікам лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча “Дэбют”.

“Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прысутную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і унікальнасць паэтычнай інтанацыі”, — гаворыцца ў анатацыі да выдання.