Першы жывы эфір на канале «Сепультура Alive» адбудзецца 16 кастрычніка а 20:00 па Менску.
«Хочаце трапіць на выступ гурта Naviband, які ўжо вельмі даўно не граў канцэртаў у Беларусі? Цяпер у вас ёсць такая магчымасць. Паслухаць любімыя песні, паразмаўляць з артыстам і яшчэ раз пераканацца: Беларусь там, дзе мы», — гаворыцца ў апісанні да запланаванай трансляцыі.
Як пісаў sekktor.online, плануецца, што выступы музыкаў будуць адбывацца кожны месяц.
Журналіст, стваральнік «Міністэрства сепультуры» і новага канала Саша Чарнуха заклікае прыядноўвацца да суполкі і набываць сімвалічныя квіткі на канцэрты.
«На жаль, праект не атрымаў грантавай падтрымкі. Іншых варыянтаў у эміграцыі не засталося. Бізнес не гатовы падтрымліваць культурніцкія праекты. Шукаць рэкламныя грошы немагчыма. Мецэнатаў амаль няма.
Таму цяпер мецэнат кожны з вас і я прапаную вам падтрымаць Сепультуру Alive, калі ў вас ёсць такая магчымасць і жаданне», — кажа ён.