Пра гэта напісаў у сацсетцы X ягоны сын Ігар Палынскі.

«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — расказаў Ігар.

Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў маі 2025 года па крымінальнай справе.

На думку праваабаронцаў, справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Вардамацкага .

Алесь Палынскі нарадзіўся 14 верасня 1967 года. Скончыў журфак БДУ. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» і на сайце Радыё Свабода. Пісьменнік жыў у Полацку.