Фест адбудзецца 25 кастрычніка з 16:00 да 23:00 адначасова ў двух прасторах альтэрнатыўнай культуры Przychodnia і Syrena Skłot.

Мэта — падтрымаць палітвязняў і людзей з анкалагічнымі захворваннямі.

Праграма вельмі насычаная: музыка, літаратура, тэатр, кіно, лекцыі ды іншае.

Сярод музычных удзельнікаў — гурты Dzieciuki, Atesta, Torn, рэпер Mandzik.

Паэт Артур Камароўскі прэзентуе зборнік «Анатомія», актрыса Вольга Каралёнак — трасянкавую камедыю «Гдзе прэзідзент?», рэжысёр Арцём Лобач — фільм «Дом там, дзе я?».

Даследчык і падарожнік Аляксандр Гойшык правядзе лекцыю пра трохгадовае кругасветнае падарожжа.

Адбудецца паказ серыялу «Чин-Чины в Мундирах» і гутарка са Зміцерам Есіневічам.

У межах фестывалю адбудзецца мастацкая выстава «Цень» беларускіх, украінскіх і польскіх творцаў «Цень», куратар — Яраслаў Кірвель.

Аляксандр Валодзін і Іван Новаш прадставяць фотапраект «Жыццё як панк-рок».

Бонус: чайныя цырымоніі ад Tea-Mail, беларускі мерч WYRAJ і кнігі выдавецтва Prosvet.

Падабязнасці ў Instagram маладой творчай каманды.